Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў, мужчына з жонкай і дзецьмі жыў у інтэрнаце на вуліцы Андрэеўскай у Партызанскім раёне сталіцы. Трагедыя адбылася 22 ліпеня каля 04.25.

У гэты час дома мінчанін быў адзін. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён выпіў, а затым закурыў у ложку, потым заснуў. Ад непатушанай цыгарэты загарэўся ложак, агонь распаўсюдзіўся па ўсім пакоі. Прачнуўшыся, спрабуючы выратавацца, мужчына выскачыў з акна трэцяга паверху, але, падаючы, ударыўся аб казырок над пад’ездам і толькі потым упаў на асфальт, паведамляе БелаПАН.

Поделиться ссылкой: