Настойліва прапануецца таксама кантраляваць сваё самаадчуванне падчас руху, браць з сабой халодныя напоі і як мага часцей спыняцца для адпачынку. У выпадку недамагання або перагрэву — спыніцца ў цені і не працягваць руху, пакуль не стане лепш.

ДАІ папярэджвае, што ў гарачае надвор’е кіроўцы хутчэй стамляюцца, іх увага рассейваецца, а рэакцыя значна пагаршаецца. У многіх людзей з’яўляецца галавакружэнне, вяласць, санлівасць. Усё гэта ўплывае на бяспеку дарожнага руху.

У выхадныя нарады дарожна-патрульнай службы ДАІ будуць кантраляваць бяспеку дарожнага руху на дарогах і ў месцах масавага адпачынку грамадзян з максімальным выкарыстаннем усіх тэхнічных сродкаў фіксацыі правапарушэнняў для арганізацыі бяспекі дарожнага руху.

Асабліва ўвага будзе надавацца выкананню ўстаноўленых хуткасных рэжымаў, наяўнасці права кіравання, фізічнаму стану кіроўцаў, выкарыстанню рэменя бяспекі.

Поделиться ссылкой: