Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, спачатку быў затрыманы 43-гадовы жыхар Смалявіцкага раёна, які працаваў вадзіцелем на адным з мінскіх прадпрыемстваў, што спецыялізуюцца на грузаперавозках у Расію і краіны СНД. Будучы на адной з аўтазаправачных станцый па Партызанскім праспекце, ён прапаноўваў вадзіцелям вялікагрузных аўтамашын дызельнае паліва на 600—700 рублёў таннейшае за ўстаноўленую цану. Як высветлілася, зламыснік тройчы выкарыстоўваў заправачна-магнітную картку, заліваючы ў бакі пабочных грузавікоў аплачанае прадпрыемствам паліва, грошы за якое прысвойваў. Яго прыбытак і адпаведна страты суб’екта гаспадарання склалі каля 5 млн. рублёў, паведамляе БелаПАН.

Па падазрэнні ва ўчыненні аналагічнага злачынства таксама затрыманы 39-гадовы вадзіцель яшчэ аднаго транспартнага прадпрыемства. Ён незаконна выкарыстоўваў замацаваную за ім картку на аўтазапраўцы, размешчанай па вуліцы Кабушкіна. Усяго зламыснік выкраў дызельнага паліва на суму больш як 2 млн. 800 тыс. рублёў.

Поделиться ссылкой: