Пра гэта Атунбаева заявіла сёньня тут у інтэрвію прадстаўнікам расейскіх інфармацыйных агенцтваў.
Паводле словаў Атунбаевай, нават “усемагутная Расея пакуль ня можа дамагчыся ад Вялікабрытаніі выдачы Барыса Беразоўскага і Ахмеда Закаева”. Тым ня менш яна не выключае магчымасьці выдачы ангельскім правасудзьдзем кіргіскім уладам Максіма Бакіева.
“Дай Бог нам (новаму кіраўніцтву рэспублікі) увайсьці ў прававое поле і мы зноў пачнём дзейнічаць у гэтым напрамку “, – паабяцала кіраўнік дзяржавы.
Кажучы аб магчымасьці экстрадыцыі зь Менску былога прэзыдэнта, Атунбаева сказала:
“Магчыма, у Беларусі зьменіцца кіраўніцтва, і тады мы зноў зможам падняць гэтае пытаньне “.
Раней Беларусь адказала адмовай на запыт аб экстрадыцыі адхіленага ад улады былога кіргіскага лідэра. Паводле дадзеных Генэральнай пракуратуры Кіргізстану, у міжнародны вышук пасьля зьмены ўлады ў краіне былі абвешчаныя больш за дзесяць блізкіх сваякоў Бакіева і набліжаных да яго людзей.