Фюле нагадаў Лукашэнку пра правы чалавека

0

Фюле заявіў у інтэрвію БелаПАН, што 8-9 ліпеня “скарыстаўся першым афіцыйным візытам у Беларусь, каб нагадаць: павага фундамэнтальных правоў і свабодаў – аснова палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні да суседзяў і ключавы фактар разьвіцьця двухбаковых стасункаў”.

“Толькі паважаючы гэтыя фундамэнтальныя, усеагульныя каштоўнасьці, Беларусь зможа поўнасьцю скарыстацца патэнцыялам, які прапаноўвае ЭЗ як у рамках Эўрапейскай палітыкі добрасуседства ў цэлым, так і палітыкі Ўсходняга партнэрства ў прыватнасьці”, – заявіў Фюле.

17 ліпеня Аляксандр Лукашэнка, камэнтуючы сустрэчу са Штэфанам Фюле, заявіў: “Дзякуй Богу, мы не закранулі ні пытаньняў палітыкі гэтай, ні дэмакратызацыі і г.д.”. Лукашэнка тады паведаміў, што галоўнымі пытаньнямі перамоваў былі візавы рэжым (“чым нашы грамадзяне правініліся перад вамі?”), праграма “Ўсходняе партнэрства” і зона свабоднага гандлю (“Чаму вы блякуеце нашы тавары? Мы ж вашыя не блякуем”).


Няма запісаў для адлюстравання