39-гадовы жыхар Пружанскага раёна пры выкананні развароту на велікагрузным аўтамабілі “ІФА-60” з прычэпам учыніў наезд на свайго 9-гадовага сына, які стаяў побач з машынай. Хлопчык ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы, паведамляе БелаПАН.

Па дадзеным факце распачата справа па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў).

“З пачатку года гэта ўжо другі падобны выпадак наезду на непаўналетняга на агароджанай тэрыторыі, які зноў жа адбыўся ў Пружанскім раёне. І, як правіла, прычына такіх здарэнняў у тым, што вадзіцель не пераконваецца ў бяспецы манеўру, які выконвае”, — адзначыла Сахарчук.

Паводле слоў прадстаўніка Дзяржаўтаінспекцыі, у 2009 годзе падобных ДТЗ у Брэсцкай вобласці было сем, і ўсе са смяротным зыходам.

Поделиться ссылкой: