Як паведаміла старшы памочнік пракурора Гомельскай вобласці Надзея Самусева, неабходнасць правядзення анкетавання ўзнікла з прычыны частых выпадкаў бадзяжніцтва непаўналетніх у Мазыры. У 2009 годзе быў зафіксаваны 681 факт самавольнага сыходу дзяцей з дому і інтэрнатных устаноў, паведамляе БелаПАН.

Анкетаванне праводзілі педагогі-псіхолагі, студэнты і супрацоўнікі кафедры практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Шамякіна. З удзелам раённай пракуратуры была распрацаваная анкета для дзяцей, якія пакідалі дом.

У анкетаванні ўдзельнічалі 22 непаўналетнія ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў. Палова апытаных назвала асноўнай прычынай пакідання дому канфлікты і сваркі з бацькамі. 36% рэспандэнтаў адзначылі страх перад пакараннем, 23% апытаных дзяцей кантактавалі жорсткае абыходжанне з боку бацькоў. 27% заявілі пра неразуменне дзяцей з боку астатніх членаў сям’і і непаспяховую сітуацыю дома. 18% дзяцей назвалі недахоп увагі і любові як прычыну ўцёкаў. Пра імкненне да новых уражанняў, самастойнасці і незалежнасці, а таксама пра спробу прыцягнуць да сабе ўвагу, заявілі 18% апытаных.

Пасля даследавання пракурор Мазырскага раёна правёў каардынацыйную нараду, куды былі запрошаныя ўсе прадстаўнікі міліцыі, інспекцыі па справах непаўналетніх, грамадскіх арганізацый. На нарадзе былі распрацаваныя меры, накіраваныя на скарачэнне выпадкаў самавольнага сыходу дзяцей з дому і павышэнне адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей.

Поделиться ссылкой: