Вірус герпесу, віруснае захворванне з уласцівым сыпам булдыркоў, пашкоджвае пераважна слізістую рота і полавыя органы. Герпесу папярэднічаюць млявасць, дрыжыкі, апаленне скуры, сверб.

Заражэнне адбываецца ў выніку кантакту слізістай з вірусам, калі наша слізістая дакранаецца да заражанага чалавека. Вірус не пранікае праз здаровую непашкоджаную скуру, але гэтага нельга сказаць пра хворую або падрапаную скуру.

1. Падчас заражэння вірус памножыцца ля ўваходу, адтуль праз нервы трапіць у хрыбціну і застанецца там у «прыспаным стане» на няпэўны час, на месяцы ці нават гады. 95% выпадкаў заражэння праз слізістую рота і 70 % праз полавыя органы адбываецца незаўважна, без усякіх слядоў. Іншымі словамі, вы можаце не ўведаць, што заразіліся, і калі хвароба праявіцца, не спяшайцеся вінаваціць вашага цяперашняга партнёра.

2. Не панікуйце заўчасна. Стан хворага нічым не розніцца ад яго стану год ці два таму, калі ён толькі заразіўся. Да жалю, вірус застанецца ў вас назаўсёды, аднак ён застанецца тым жа вірусам, хіба што цяпер вы будзеце пра яго ведаць. Схадзіце да лекара — вылекаваць хваробунельга, аднак суняць — так.

3. Заражэнне герпесам адбываецца падчас наўпроставага кантакту з носьбітам хваробы. Паколькі вірус вельмі адчувальны да вонкавых ўмоваў, амаль няма прэцэдэнтаў заражэння ад прадметаў, у тым ліку праз бялізну, посуд ці ўнітаз. Вірус не любіць хлор, таму ваду з басейнаў таксама выключаем.

4. Адсотак заражэння ў параў, калі адзін з партнёраў хворы на герпес, складае 10% у мужчын, і 17% у жанчын. У заходніх краінах герпес на другім месцы па полавых хваробах – 30% сярод дарослага насельніцтва. Важна зазначыць, што сярод мужчын – носьбітаў хваробы, якія перажылі сапраўднае абвастрэнне і ведаюць пра існаванне хваробы, 20% ніколі не ведалі прыкметаў хваробы. Большасць носьбітак (60%) адкрылі ў сябе ранкі, але не зразумелі, што гэта герпес. Выснова: кожны раз, калі вы выяўляеце падазроную больку (раздражненне, боль, выдзяленні, пякучку), варта праверыцца ў доктара.

5. Факт таго, што вы хворы на герпес, то бок носьбіт хваробы, не абароніць вас ад дадатковага заражэння. Таму легкадумнасць убок і заўсёдная асцярожнасць!