Апазыцыя зьвернецца ў ААН і Генпракуратуру Беларусі

5

Яны таксама плянуюць падаць у Менгарвыканкам заяўку на шэсьце і мітынг у Дзень салідарнасьці 16 жніўня.

На сустрэчы з журналістамі палітыкі заявілі, што будуць зьвяртацца ў ААН, каб там паспрыялі расьсьледаваньню спраў зьніклых.

Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі таксама паведамілі, што напішуць ліст у Генэральную пракуратуру, каб тая прыцягнула да адказнасьці альбо журналістаў НТВ за фільм “Хросны Бацька, альбо — Аляксандра Лукашэнку, калі факты, пададзеныя ў фільме, выявяцца праўдзівымі.

Поделиться ссылкой: