Яны запытваюць, як стала  магчымым тое, што 6 ліпеня каля Камароўскага рынку адбылася несанкцыянаваная акцыя, якую ладзілі некалькі сяброў БРСМ, а супрацоўнікі міліцыі спакойна назіралі за акцыяй і сачылі, каб мінакі не пакрыўдзілі яе ўдзельнікаў. 

У сваім  звароце маладафронтаўцы зазначылі: “А 12 гадзіне ля названага месца сабралося зь дзясятак актывістаў Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі, якія распачалі піяр-кампанію па раскрутцы фільма “Хросны бацька” на канале НТВ.

Нагадаем, што выкрывальніцкі фільм аб нязьменным кіраўніку нашай незалежнай Рэспублікі пад назваю “Хросны бацька” быў паказаны 4 ліпеня на расейскім канале НТВ.

Гэты фільм абурыў усіх нас агучанымі фактамі і праўдзівымі камэнтарамі, бо адкрыў для многіх грамадзянаў Саюзнай дзяржавы сапраўдны вобраз Лукашэнкі А.Г. Лічым, што пасьля такога ня толькі лёс Саюзнае дзяржавы, АДКБ і Мытнага зьвязу, але нават і палітычны лёс правадыра нашага народу пастаўлены пад вялізнае пытаньне. 

Поделиться: