Рух наперад» быў зарэгістраваны Мінгарвыканкамам 10 лютага 2010 г., але адмяніць рэгістрацыю дзяржаўная ўстанова паспрабавала толькі зараз. Падставай для пазбаўлення рэгістрацыі, паводле прадстаўнічкі Мінгарвыканкама Эміліі Пазняк, якая ачольвае ў МІнгарвыканкаме Камітэт па ліквідацыі, меліся стаць непраўдзівыя звесткі, пададзеныя заяўнікамі падчас рэгістрацыі адукацыйнай установы.

Аднак падчас паседжання Эмілія Пазняк так і не змагла патлумачыць, ў чым заключаецца непраўдзівасць пададзеных звестак і якую шкоду «Рух наперад» нанёс Мінгарвыканкаму.

Пасля непрацяглага разгляду справы суддзя А.Аляшкевіч адхіліў пазоў дзяржаўнай установы ў справе ліквідацыі «Руху наперад», які ініцыяваў кампанію «Гавары праўду».

«Гэта мне падарунак на Дзень Народзінаў», — пажартаваў Уладзімір Някляеў пасля завяршэння паседжання. Ён таксама пракаментаваў інфармацыю аб крадзяжы подпісаў, сабраных актывістамі кампаніі «Гавары праўду» — «Яны хочуць нас зрабіць балбатунамі, неабавязковымі людзьмі. Менавіта таму і скралі подпісы, як нейкія злодзеі. Аднак заўтра вас усіх чакае сюрпрыз. Мы яго раскрыем падчас адмысловай прэс-канфэрэнцыі».

Поделиться ссылкой: