Восенню міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў наведае Чэхію

3

Пасол адзначыў, што запрашэнне Мартынаў ужо атрымаў. “Ён павінен быў наведаць Чэхію яшчэ два месяцы таму, але візіт не адбыўся, бо ў  той час там быў прэзідэнт ЗША”, — сказаў Карас, паведамляе БелаПАН.

Закранаючы беларуска-чэшскія адносіны, дыпламат адзначыў, што новы чэшскі ўрад будзе “рухацца ў выбраным напрамку”. “У нас будзе ранейшы міністр замежных спраў Карэл Шварцэнберг, думаю, што наўрад ці многае ў адносінах зменіцца. Наша зацікаўленасць ў добрых адносінах з Беларуссю захоўваецца”,  — сказаў дыпламат.


Няма запісаў для адлюстравання