Паводле яго слоў, перад будынкам “Фауны горада” (вуліца Гурскага, 42) ААТ “Мінскрамбуд” ужо ўстанавіла будаўнічыя бытоўкі, рабочыя збіраюцца агарадзіць тэрыторыю і пачаць капаць катлаван. Плануецца, што будаўніцтва гатэля зойме два гады, паведамляе БелаПАН.

Як паведаміў Ліпніцкі, гатэль размесціцца на плошчы прыблізна 1,2 га. Ён будзе разлічаны на 72 месцы: 36 — для сабак і столькі ж для катоў. Зносіны жывёл будуць абмежаваныя: нумары для сабак плануецца раздзяліць сеткаватай перагародкай, для катоў — пластыкавай сценкай. Для ўсіх 36 сабак будуць прадугледжаны асобныя вальеры для выгулу.

Асабліва патрабавальныя гаспадары змогуць размясціць сваіх гадаванцаў у нумары люкс: па тры для катоў і сабак. Гэта будуць асобныя прасторныя пакоі.

Паводле слоў Ліпніцкага, у гатэлі таксама будуць аказваць паслугі па лячэнні жывёл, іх мыццю, стрыжцы і, магчыма, дрэсіроўцы.

Спецыяліст не змог сказаць пра кошт паслуг гатэля. Аднак, паводле яго слоў, плануецца прадугледзець два варыянты: утрыманне, пры якім корм дае гаспадар, і утрыманне з ежай, прыгатаванай кухарамі гатэля.

На кожнага пастаяльца будзе заведзена картка, у якой указаны звесткі пра гаспадара, мянушка жывёліны, звесткі пра прышчэпкі і перанесеныя інфекцыйныя захворванні. Паміж гаспадаром жывёліны і адміністрацыяй гатэля будзе заключаны дагавор, які прадугледжвае абавязацельства гатэля вярнуць жывёліну “здаровай і цэлай”.

Як зазначыў Ліпніцкі, прадугледжваецца, што гатэль будзе аказваць паслугу браніравання нумароў загадзя, за некалькі месяцаў да магчымай даты ад’езду гаспадара.

Дырэктар “Фауны горада” нагадаў, што прадпрыемства ініцыюе стварэнне ў Мінску могілак для жывёл. Чакаецца, што яны будуць размяшчацца за Мінскай кальцавой аўтадарогай, як мяркуецца, за вёскай Малы Трасцянец. Выдзяленне ўчастка для пахавання і рытуальныя паслугі будуць платнымі.

Поделиться ссылкой: