Для  таго, каб падрыхтаваць подпісы, сабраныя за перайменаванне адной із вуліц Мінска ў гонар Васіля Быкава, пераправерыць іх і пералічыць перад падачай у гарвыканкам, была знята кватэра, паведамляе прэс-служба кампаніі.

Учора, 6 ліпеня, кватэру абрабавалі “невядомыя”. У выніку страчана больш за 50 тысяч подпісаў. Нічога больш не прапала. Актывісты кампаніі выклікалі міліцыю, быў складзены пратакол.

На подпісы за ўшанаванне памяці вялікага беларускага пісьменніка вядзецца сапраўднае паляванне — 5 ліпеня машына, у багажніку якой знаходзіліся яшчэ 30 тысяч подпісаў, была эвакуіравана са двара, у якім стаяла без парушэння аніякіх правіл. Зараз аўтамабіль апячатаны, лёс подпісаў дагэтуль невядомы.

Яшчэ каля 10 тысяч подпісаў былі канфіскаваны ў  часе ператрусу ў офісе кампаніі 18 мая на вул.Машэрава, 54.

Поделиться ссылкой: