Следзтва прызнала датычнымі да выкрадання былога апэратара  прэзыдэнта  ўдзельнікаў гэтак  званай “групоўкі Ігнатовіча” –  былых спэцназаўцаў падразьдзялення “Алмаз”. Іх віна была прызнаная толькі ў выкраданні апэратара. Хто й за што выкраў, а, магчыма, і забіў журналіста Завадзкага, дагэтуль невядома. 

Кіраўнік дзяржавы неаднойчы заяўляў, што ў справе Змітра Завадзкага абавязкова знойдуць злачынцаў. Летась у інтэрвію расійскай газэце “Заўтра” Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Зьмітра забілі і гэта была помста аднаго з супрацоўнікаў спэцслужбаў.  

Але ў судзе  было даказана: Ігнатовіч і Завадзкі ня ведалі адзін аднаго. Калі ў Чачэніі  затрымалі Ігнатовіча, то яго паказвала і распавядала, што на баку баевікоў ваююць прадстаўнікі беларускіх спэцслужбаў, кампанія НТВ.

Таму й матыву помсціць аэратару ОРТ у Ігнатовіча не было. 

Яшчэ ў 2000 годзе  следзтва мела ордэр на арышт камандзіра спэцназу Змітра Паўлічэнкі. Паводле неафіцыйных крыніцаў рыхтаваўся арышт тагачасных міністра ўнутраных спраў Юрыя Сівакова і сакратара Савета бясьпекі і памочніка прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Віктара Шэймана.  

Тады ж высьвятленьне  абставінаў выкрадання Зьмітра Завадзкага вывела сьледчых на справы паводле выкрадання Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Але справы не набылі судовых наступстваў. А пасьля прызначэньня Віктара Шэймана генэральным пракурорам, увогуле, прыпыніліся.     За 10 гадоў грамадзтва так і не даведалася пра лёс Зьмітра Завадзкага.

Журналісты заклікаюць падтрымаць акцыю “Сорамна забыцца!” і выказаць сваю салідарнасьць з  сям’ёй Зьмітра Завадзкага.

Поделиться ссылкой: