Фільму папярэднічалі тытры пра тое, што кіно павінна было выйсці яшчэ год таму, але спецслужбы Беларусі тады сканфіскавалі касеты.
Але, маўляў, цяпер нейкія бадзёрыя людзі вырвалі касеты з лап КДБ і перадалі журналістам. Далей пачалося выкрыццё Лукашэнкі.
У фільме, які ішоў у эфіры каля гадзіны, беларускі лідэр быў паказаны як жорсткі, беспрынцыповы, ілжывы чалавек. Было расказана гісторыя пра тое, як ён забраў сына і выгнаў сваю «каханку Ірыну Абельскую». Слова «каханка» было наўпрост сказана ў эфіры тэлеканала, таксама паказалі маці Ірыны.
Кадры з малодшым сынам Мікалаем былі падабраны з тым, каб прадэманстраваць неадэкватнасць беларускага лідэра. Тэзіс пра неадэкватнасць таксама прагучаў у эфіры.
НТВ падняло таксама ўсе гісторыі аб зніклых людзях. Аўтары фільма не намякалі, а адкрыта вінавацілі кіраўніка Беларусі ў гэтых знікненнях і выкраданнях. Падрабязна расказалі пра тое, як прыніжаецца і знішчаецца апазіцыя ў Беларусі.
Аўтары распавялі пра тое, колькі Расея заплаціла за рэжым у Беларусі, пра затрачаныя на падтрымку Лукашэнкі 55 мільярдаў даляраў.
Пры гэтым яго малявалі здраднікам, які хоча цяпер гэтакжа падмануць Еўропу. У інтэрв’ю НТВ вядомы пракрамлёўскі палітык Канстанцін Затулін загаварыў пра тое, што падобная палітыка Лукашэнкі абавязкова прывядзе да рэвалюцыі ў краіне і знішчэння цяперашняй кіруючай эліты.
Фільм цалкам можна спампаваць тутака на narod.ru.
А вось 10-хвілінны фрагмент гэтага фільма ў Ю-Т’юбе.