“Даруйце мне, балбатня — не больш. Калі нам будзе адкрыты доступ у расійскую інфармацыйную прастору, як ім у беларускую, тады не будзе лістоў. Вы бачылі ў апошні час жудасную хлусню адносна таго, што адбывалася па гэтых даўгах і гэтак далей. Яны ж нідзе і ніхто не сказаў, што “Газпром” вінаваты нам больш. Яны груба фальсіфікуюць, фальшыва, непрафесійна рэжуць усе выступленні і робяць з нас ідыётаў. І яны што хацелі, каб я маўчаў?” — прыводзіць словы Лукашэнкі тэлеканал ОНТ. 

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама палічыў патрэбным нагадаць Мядзведзеву, што беларускі бок заўсёды ў крытычныя перыяды інфармаваў палітычную эліту Расіі аб тым, што адбываецца, “таму што яна атрымлівае аднабокую інфармацыю”.

“Таму я праінфармаваў іх аб гэтым. Але калі загаварыў [Дзмітрый Мядзведзеў], значыць, укусіла. Ну і дзякуй богу. Значыць, дайшоў сігнал мой аб тым, што адбывалася на самай справе. А значыць, рускі чалавек, ён наогул усё разумее, лішні раз пераканаўся з падачы прэзідэнта Беларусі, што адбылося ў беларуска-расійскіх адносінах”, — сказаў Лукашэнка.

Поделиться: