У Івянцы знаходзіцца Андрэй Пачобут — старшыня Галоўнай рады СПБ, не прызнаванага ўладамі. Ён паведаміў, што спадарыню Собаль выклікалі сёньня ў пастарунак на допыт, упершыню — ня ў РАУС у Валожын, а ў івянецкі апорны пункт міліцыі. Аднак калі яна туды зьявілася, міліцыянты разам зь ёю паехалі да яе дахаты.

Спадар Пачобут паведаміў, што ператрус праводзяць у рамках крымінальнай справы супраць Т.Собаль. Сьледзтва падазрае яе, згодна з другой часткай артыкула 210 Крымінальнага кодэксу, у “злоўжываньні службовым становішчам”: у 2004 годзе яна атрымала грашовую дапамогу ад кіраўніцтва СПБ — 600 тысяч рублёў. Справа была распачата толькі сёлета, а пазьней яе спынілі — праз даўнасьць часу, калі была атрыманая дапамога. А.Пачобут зазначае, што крымінальную справу адносна Т.Собаль аднавілі нядаўна пасьля таго, як А.Борыс адмовілася ад кіраўніцтва незарэгістраваным Саюзам палякаў. На яго думку, улады ўспрынялі гэты факт як сваю перамогу і вырашылі працягнуць запалохваньне некаторых актывістаў СПБ.

Поделиться ссылкой: