Адказнасьць за сытуацыю яна ўсклала на абодва бакі, аднак пры гэтым назвала непасрэднага адказнага за неплатаздольнасьць Беларусі.

Паводле яе слоў, “шматгадовая адмова дыктатара Лукашэнкі ад эканамічных рэформаў паставіла краіну ў небясьпечнае становішча. Для таго каб умацавацца на ўсясьветным рынку, неабходная тэрміновая эканамічная мадэрнізацыя, а гэта можа быць зьвязана толькі з дэмакратычнымі рэформамі”.

Марылюіза Бек зьвярнула ўвага на тое, што праект Эўразьвязу “Ўсходняе партнэрства” “прапаноўвае Беларусі ўсёабдымную праграму аказаньня падтрымкі ў гэты цяжкі пераходны пэрыяд”.

Дэпутатка Бундэстагу таксама адзначыла, што “вяртаньне беларускіх уладаў да ўзмацненьня рэпрэсій у дачыненьні да апанэнтаў рэжыму абсалютна не адпавядае асновам “Усходняга партнэрства”, пад якімі падпісалася Беларусь”.

Марылюіза Бэк выказала спадзяваньне на тое, што апошні газавы канфлікт паміж Масквой і Менскам падштурхне ЭЗ хутчэй рабіць захады дзеля ажыцьцяўленьня агульнаэўрапейскай стратэгіі ў галіне энэргетыкі, што прывядзе да зьмяншэньня залежнасьці ад Расеі.

Поделиться: