«Белтрансгаз» пагасіў запазычанасць, патрабуе грошай за транзіт

0

У сваю чаргу Мінск запатрабаваў ад «Газпрома» да 10.00 24 чэрвеня аплаціць доўг за транзіт газу ў памеры 260 млн. долараў. «Калі гэта не будзе зроблена, Беларусь спыніць транзіт вуглевадароднай сыравіны», — заявіў Сямашка.

«Газпром» аплаты за транзіт пакуль не атрымаў, паведамляюць у кампаніі.

З сённяшняга дня пастаўкі расійскага газу ў Беларусь скарочаны ўжо на 60% ад плана, паведаміў кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер на ранішнім пасяджэнні аператыўнага штаба.

У сераду з 10.00 абмежаванні паставак расійскага газу склалі 60%.

Абмежаванні, нагадаем, былі ўведзены раніцай 21 чэрвеня — тады «Газпром» скараціў пастаўкі газу ў Беларусь на 15%. 22 чэрвеня аб’ём паставак зменшыўся на 30%.

21 чэрвеня першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што рэспубліка разлічыцца за расійскі газ на працягу двух тыдняў. Пры гэтым беларускі бок выстаўляе расіянам сустрэчнае патрабаванне — пагасіць доўг за транзіт газу па сваёй тэрыторыі ў 217 млн. даляраў.

22 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся перакрыць транзіт расійскага газу цераз Беларусь.

Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек заявіў, што Еўрасаюз не мае намеру ўмешвацца ў газавую спрэчку Расіі і Беларусі. «Мы не ўмешваемся ў адносіны паміж дзвюма краінамі — гэта справа Расіі і Беларусі», — заявіў ён 22 чэрвеня, знаходзячыся ў Маскве.

Бузек выказаў надзею на тое, што рознагалоссі па газе паміж Масквой і Мінскам не паўплываюць на пастаўку паліва ў еўрапейскія краіны.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!