Узаемныя прэтэнзіі набываюць усё больш канфрантацыйны і небяспечны характар. Беларусі патрэбныя прагматычныя добрасуседскія і ўзаемавыгадныя адносіны з Расійскай Федэрацыяй, а не рэгулярныя сваркі, непрадказальнасць і канфрантацыя. 

У той жа час, усім відавочная поўная нежыццяздольнасць пабудаванай у Беларусі камандна-адміністрацыйнай эканамічнай мадэлі ва ўмовах дзеяння нармальных рынкавых механізмаў і рэальных коштаў на энерганосьбіты.

Толькі рынкавае рэфармаванне эканомікі і яе мадэрнізацыя з дапамогай цывілізаваных краінаў, найперш ЕС, дэмакратызацыя і павага да эканамічных, палітычных і грамадзянскіх правоў беларусаў, а таксама нацыянальная еднасць і згода здольныя стварыць трывалы падмурак для захавання незалежнасці і росквіту беларускай дзяржавы.

info@milinkevich.org 

Поделиться: