Ён сказаў, што дзеля гэтага няма прававых падставаў. Нагадаем, што ад сярэдзіны красавіка зрынуты Бакіеў хаваецца ў Беларусі на асабістае запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі. 

Гэтаксама спадар Васілевіч ня бачыць заканадаўчых падставаў для выдачы Літве генэрала Ўладзімера Ўсхопчыка, якога літоўскі бок абвінавачвае ў датычнасьці да крывавых падзеяў у Вільні напачатку 1990-х. Як сказаў Рыгор Васілевіч, Усхопчык адказаў на пытаньні літоўскай пракуратуры. А ў адпаведнасьці зь беларускай канстытуцыяй, Беларусь ня можа выдаваць іншай дзяржаве грамадзяніна краіны

Поделиться: