Узнагарода будзе ўручаная Станіславу Шушкевічу падчас цырымоніі ў прэзідэнцкім палацы 6 ліпеня – у Дзень літоўскай дзяржаўнасці.

Спадар Шушкевіч у 1990 годзе, калі ў Вільні захапілі тэлецэнтр і была пагроза разгону парламенту, прыехаў у Літву як першы намеснік старшыні Вярхоўнага Савета і выказаў сваю салідарнасць з літоўскім народам. У Літве таксама віталі ягоную ініцыятыву па вывядзенні ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. Сам палітык падкрэслівае, што для яго вялікі гонар атрымаць такую ўзнагароду.

Поделиться ссылкой: