Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара «Белдзяржстраха» Сяргей Якубіцкі падчас оnline канферэнцыі на тэму «Новае ў страхаванні аўтамабіляў» на сайце БЕЛТА.

«Калі для машыны з аб’ёмам рухавіка да 1,8 л раней аўтастрахаванне грамадзянскай адказнасці каштавала 23 еўра на год, то цяпер комплексная дамова будзе каштаваць 90 еўра. У сельскай мясцовасці з улікам паніжаючага каэфіцыента і зніжкі — 34 еўра на год», — сказаў Сяргей Якубіцкі. Пры гэтым ён адзначыў, што ў комплексным страхаванні рэгуляванне ўрону ідзе з улікам зносу транспартнага сродку, КАСКО пакрывае ўрон без уліку зносу.

Генеральны дырэктар Беларускага бюро па транспартным страхаванні Антон Аўсейка ў сваю чаргу дадаў, што дагавор комплекснага страхавання будзе ў сярэднім каштаваць даражэй, чым звычайны дагавор страхавання — у 3‑3,5 раза, але ў разы менш за КАСКО. Паводле яго слоў, указ №519 накіраваны на ўзмацненне сацыяльнай абароны маёмасных правоў грамадзян, асабліва малазабяспечаных. Патэнцыяльнымі спажыўцамі комплекснага страхавання будуць кіроўцы‑пачаткоўцы і кіроўцы, якія дапускаюць магчымасць учынення ДТЗ.

Выказваючы меркаванне аб стаўленні страхавых кампаній, у тым ліку недзяржаўных, да новаўвядзенняў, а таксама робячы прагноз адносна магчымага скарачэння ўзносаў па КАСКО, паколькі комплекснае страхаванне будзе таннейшае, генеральны дырэктар БАС Ірына Мерзлякова расказала, што транспартнае страхаванне — адзін з найбольш развітых відаў страхавання ў краіне.
Сёння ў партфелі страхавых кампаній 65 працэнтаў страхавых узносаў ад грамадзян — добраахвотнае страхаванне КАСКО.

Таму прыватныя кампаніі абмяркоўвалі гэта пытанне. «Меркаванне прыватных страхоўшчыкаў: калі і будзе адток, то нязначны — каля 10‑15 працэнтаў. У асноўным комплекснае страхаванне будзе накіравана на грамадзян — уладальнікаў недарагіх аўто. Бо ў Беларусі многія кампаніі машыну старэйшую за 10 гадоў не бяруць на страхаванне КАСКО. Таму дзяржава прапануе людзям вось такое выйсце з сітуацыі», — адзначыла Ірына Мерзлякова. Нагадаем, 1 ліпеня 2010 года ўступае ў сілу ўказ ад 23 кастрычніка 2009 года №519 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях страхавання», які ўносіць змяненні і дапаўненні ў парадак і ўмовы правядзення абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродк

Поделиться ссылкой: