ПРА КУЛЬТ ЯГО АСОБЫ

“Не было ніякіх маіх партрэтаў у гарадах. Так, былі партрэты ў адміністрацыях. Я сам не любіў такія рэчы. Бачыў аднойчы свой партрэт у абласным цэнтры і прасіў прыбраць. Ніякага культу асобы не было.”

ПРА СВОЙ УДЗЕЛ У ЖЫЦЬЦІ БЕЛАРУСІ

“Я палітыкай больш займацца ня буду. Не хачу. Я хачу быць зьвязаным з вытворчасьцю. Я хачу прыглядзецца пакуль.”


ХТО АПЛОЧВАЕ ВАШЫЯ РАХУНКІ?

“За маё пражываньне тут мы плацім цалкам самі. Я сказаў Лукашэнку, што абузай ня буду — ні аднаго рубля ня ўзяў з беларускага бюджэту”.

У тым ліку аплаціў рахунак за гэтую прэсавую канфэрэнцыю – 1 мільён 409 тысяч рублёў. З 1989 года працую кіраўніком, працаваў прэм’ерам гораду і вобласьці — ёсьць зьберажэньні.”

На пытаньне пра 200 мільёнаў даляраў, якія ён нібыта вывез адказаў: “Як я зьяжджаў: ніякія даляры ў галаву не прыходзяць, калі абстрэльваюць тваю машыну.


ПРА МАГЧЫМАСЬЦЬ ВАЙСКОВАГА І ГУМАНІТАРНАГА ЎДЗЕЛУ ТРЭЦІХ СІЛ

“АДКБ ня мае права ўмешвацца ва ўнутраныя справы дзяржаў. А можа задзейнічаць свае сілы толькі калі зьнешняя пагроза. Таму кіраўнікі краін АДКБ і вырашылі ня ўмешвацца. Хаця можа і варта было б увесьці сілы АДКБ. Тады лягчэй было б гэты канфлікт лякалізаваць.

ПРА РЭФЭРЭНДУМ

“Я не магу і не зьбіраюся рэагаваць на рэфэрэндум. Мне гэта ўсё роўна. Я не прымаю ўдзелу ў гэтым, не галасую нават. Апошняе слова за народам Кіргізстану. Гэта яго права, і я на яго ўплываць не зьбіраюся.

Чуткі пра перавароты – гэта яны самі нагнятаюць напружанасьць. Хаця незадаволеннасьць часовым урадам ёсьць”.


ПРА МАГЧЫМАСЬЦІ НАРМАЛІЗАЦЫІ СЫТУАЦЫІ Ў КРАІНЕ

“Я разьлічваю на тое, каб мясцовыя органы ўлады – у кожным сяле, у кожным раёне ёсьць паважаныя дэпутаты, аксакалы – каб яны з кіргіскага і ўзбэцкага бакоў былі каталізатарамі нацыянальнай згоды”.

Пра руку Масквы ў красавіцкіх падзеях: “Ня маючы дакладнага расьсьледаваньня, казаць пра гэта несур’ёна”.

“Я ПРАВІЛЬНА ЗРАБІЎ, ШТО ПРЫЕХАЎ У БЕЛАРУСЬ”

“Я правільна зрабіў, што прыняў запрашэнне А. Лукашэнкі і прыехаў у Беларусь. Інакш абвінавацілі б у падзеях на поўдні мяне”.
Пра свой удзел у жыцьці краіны – “Я не імкнуся ўплываць ні на палітыку, ні на рэфэрэндум — ні на што”.

ПРА СВАЯКОЎ

На пытаньне пра брата Жаныша і іншых сваякоў адказаў: “Адзін знаходзіцца ў Кіргізстане, а астатнія за межамі краіны. Дзе – ня буду казаць. З сынам Максімам нядаўна размаўляў па тэлефоне, пасьля таго як ён прыбыў у Англію. Цяпер ён там просіць палітычнага прытулку і зьбіраецца дзейнічаць згодна з законам.

ПРА БЕСПАРАДКІ

На пытаньне, ці наркабароны арганізавалі непарадкі на поўдні краіны, адказаў: “Пакуль няма дакладнага расьсьледаваньня, можна так казаць, а таксама пра тых, хто прымыкае да рэлігійнага экстрэмізму. Можна меркаваць рознае. Я спрабаваў высьветліць, што паслужыла прычынай. Мне адказваюць, што бытавая бойка паміж кіргізамі і ўзбэкам. Калі б такі інцыдэнт адбыўся ў беспраблемнай краіне, то гэтая сытуацыя не атрымала б такога разьвіцьця.

Наконт сытуацыі ў Кіргізстане сказаў: “Перш за ўсё гэта залежыць ад брацкіх народаў кіргзаў і ўзбэкаў, часовы ўрад ня здольны эфэктыўна працаваць”.

Курманбек Бакіеў заклікаў да разважлівасьці і цярпеньня двух братніх народаў.

“Ніхто ня можа назваць дакладную лічбу загінулых. Гэта самая сапраўдная трагедыя”.

15.01 Журналістам раздалі матэрыялы, у якіх на падставе лічбаў Бакіеў абвяргае, што быў раскрадзены расейскі крэдыт, выдадзены Кіргізстану. Дакумэнт пра крэдыт Бакіеву даслалі людзі, якія працавалі ў фондзе разьвіцьця і кіравалі гэтымі сродкамі.


Поделиться: