International Herald Tribune, міжнароднае выданьне газэты The New York Times, прадстаўляючы разьвіцьцё канфлікту вакол няcплачаных беларускіх даўгоў “Газпрому”, нагадвае, што транзытам празь Беларусь ідзе каля 20% паставак расейскага газу ў Заходнюю Эўропу. Пакупнікамі гэтага транзытнага газу зьяўляюцца Літва, Польшча і Нямеччына.

Паводле International Herald Tribune, цяперашняе абмежаваньне паставак расейскага газу празь беларускую трубу ня надта непакоіць Эўропу. Газэта цытуе прэсавую прадстаўніцу Эўрапейскай камісіі Марлену Гольцнэр, якая сказала, што Нямеччына, з увагі на меншае спажываньне газу ў летні пэрыяд, мае запас патрэбнага ёй паліва на некалькі месяцаў наперад. Але Гольцнэр прызнала, што Літва, якая поўнасьцю Стрымліваньне мытнага саюзу — адзіны магчымы спосаб уплыву Беларусі на Расею…
залежыць ад паставак расейскага газу, можа мець праблемы.Стрымліваньне мытнага саюзу — адзіны магчымы спосаб уплыву Беларусі на Расею…

International Herald Tribune цытуе экспэрта з IHS Cambridge Energy Research Associates – амэрыканскай кампаніі дарадцаў у энэргетычных пытаньнях, які газавы беларуска-расейскі канфлікт зьвязвае з праблемамі стварэньня мытнага саюзу Расеі, Казахстану і Беларусі. Паводле гэтага экспэрта, Менск выкарыстоўвае цяперашнюю газавую спрэчку, каб дабіцца саступак Масквы ў мытным саюзе.

Падобную думку наконт прычыны газавага канфлікту выказвае экспэрт Крыс Уіфэр з Uralsib Capital – кампаніі глябальных фінансавых і інвэстыцыйных дарадцаў з Масквы, якога цытуе сёньняшняе выданьне Financial Times.

“Стрымліваньне мытнага саюзу — гэта адзіны магчымы спосаб уплыву Беларусі на Расею. Цяпер Беларусь спрабуе націснуць на Маскву, каб тая пагадзілася на працяг нейкага фінансавага субсыдыяваньня ў будучыні”, — сказаў газэце Ўіфэр.

Паводле Ўіфэра, гэтая беларуска-расейская спрэчка вельмі не на руку прэзыдэнту Расеі Дзьмітрыю Мядзьведзеву, які якраз знаходзіцца з трохдзённым візытам у ЗША, дзе імкнецца пераканаць фінансавыя амэрыканскія колы, што расейскі ўрад хоча істотна палепшыць бізнэс-клімат у Расеі.

The Wall Street Journal, пішучы пра зьмяншэньне расейскага газавага патоку празь Беларусь, нагадвае, што Беларусь застаецца апошняй краінай, якая плаціць за расейскі Расея гатовая закручваць вэнтыль і з камэрцыйных, і з палітычных меркаваньняў…
газ са зьніжкай.Расея гатовая закручваць вэнтыль і з камэрцыйных, і з палітычных меркаваньняў…

Амэрыканская газета Christian Science Monitor цытуе беларускага экспэрта Яраслава Раманчука, які таксама лічыць, што скарачэньне паставак расейскага газу было выкліканае адмовай Лукашэнкі падпісаць пагадненьне аб мытным саюзе з Расеяй і Казахстанам. Паводле расейскага экспэрта, цытаванага гэтай газэтай, канфлікт мае і палітычную аснову — Масква не задаволеная «фліртам» Лукашэнкі з Захадам і яго адмовай прызнаць Паўднёвую Асэтыю і Абхазію.

«Спрэчка наступіла на фоне напружаных беларуска-расейскіх адносінаў і зноў паказвае, што Расея гатовая закручваць вэнтыль і з камэрцыйных, і з палітычных меркаваньняў», — лічыць брытанская газэта The Guardian.

Паводле нямецкай Frankfurter Rundschau, Расея і Беларусь — «дзівакаватая пара». «Менск і Масква не стамляюцца паўтараць, што гатовыя рука ў руку ісьці праз агонь і ваду. Яны ўжо паведамілі ўсяму сьвету, што з 1 ліпеня ўвойдуць у склад мытнага саюзу. І вось цяпер, усяго за тыдзень да гэтай даты, Масква перакрывае Менску газ», Расея і Беларусь — «дзівакаватая пара»…
— піша Frankfurter Rundschau.Расея і Беларусь — «дзівакаватая пара»…

«Учора расейскі ўрад вырашыў ужыць супраць таталітарнай Беларусі выпрабаваную стратэгічную зброю: скараціць да мінімуму пастаўкі газу. На працягу некалькіх дзён пастаўкі будуць скарочаныя на 85%, і гэтае пытаньне закранае беспасярэдне Эўразьвяз, паколькі большая частка газу прызначаная Літве, Польшчы і Нямеччыне», — адзначае італьянская La Repubblica.