“Афіцыйны Менск сам сябе ўцягнуў у сытуацыю, зь якой вельмі цяжка выйсьці без такога канфлікту. Але таксама і ваяваць для Беларусі — гэта ставіць пад пагрозу сотні і тысячы месцаў працы. Па сутнасьці, выракаць нас на інфляцыю і дэвальвацыю беларускага рубля. Таму трэба думаць не пра прэзыдэнцкія амбіцыі Аляксандра Лукашэнкі, трэба думаць не ваяўнічую рыторыку і слова, а трэба сядаць за стол перамоваў і адназначна вырашыць, што нам патрэбна ад Расеі. А патрэбна, безумоўна, плаціць за газ, патрэбна перавесьці стасункі паміж нашымі краінамі выключна на ўсясьветныя кошты і камэрцыйны фундамэнт. Пасьля гэтага трэба пачынаць з рэформаў у нашай краіне, з адбудовы палітычных, грамадзянскіх і эканамічных фундамэнтаў”.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»