Аднак нядаўна прозвішча Навумава‑малодшага знікла з афіцыйнага сайту прадстаўніцтва. Нават падумалася, ці не звязана гэта з тым, што тата Захара трапіў у няласку.

Ажно не. Па інфармацыі «НН», Захар Навумаў у парадку ратацыі атрымаў прызначэнне ў службу дзяржаўнага пратаколу Міністэрства замежных справаў.

У абавязкі гэтай службы ўваходзіць забеспячэнне пратаколу прэзідэнта Беларусі, прэм’ер‑міністра і Міністэрства замежных справаў у стасунках з прадстаўнікамі іншых дзяржаваў.