Перамовы прайшлі ў Мінгарвыканкаме з удзелам в.а. старшыні гарвыканкама Мікалая Ладуцькі.

«Па дамоўленасці на ўзроўні кіраўнікоў дзвюх краін сёння разглядаецца пытанне рэалізацыі больш за $15 млрд. крэдыту, які дасць Кітай,
у тым ліку $1 млрд. — на льготных умовах»,

— сказаў Зянон Ломаць, удакладніўшы, што рашэнне аб пераліку інвестыцыйных праектаў пад гэтыя крэдыты плануецца прыняць у бліжэйшы час.

У той жа час, па яго словах, на разглядзе ва ўрадзе Беларусі знаходзіцца больш за 100 інвестпраектаў. І ў кітайскіх бізнесменаў ёсць магчымасць паўдзельнічаць у іх. Пры гэтым Зянон Ломаць заклікаў кітайскіх бізнесменаў ўкладваць сродкі не толькі ў развіццё беларускай сталіцы, але і рэгіёнаў.