Як падае агенцтва Reuters, Эштан адзначыла, што заплянаванае Расеяй, Беларусьсю і Казахстанам мытнае аб’яднаньне можа пашкодзіць міжнароднаму гандлю і, як сьледзтва, стаць перашкодай для ўступу гэтых краін ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.

Паводле Эштан, звычайна ЭЗ ня мае праблем з мытнымі аб’яднаньнямі, аднак Брусэль ня можа не хваляваць, калі падобныя саюзы пачынаюць перашкаджаць гандлю, а не разьвіваць яго. Менавіта гэта, лічыць Эштан, бачыцца ў выпадку зь меркаваным Мытным саюзам Расеі, Беларусі і Казахстану.

Радыё Свабода зьвязалася са штаб-кватэрай Усясьветнай гандлёвай арганізацыі ў Жэнэве, дзе адказалі, што “гэтага выказваньня не камэнтуюць”.

Поделиться: