Летась 15 снежня міліцыянты затрымалі Яна ў Салігорску, дзе ён быў разам са сваім бацькам у камандзіроўцы.

Хлопца адвезьлі ў следчы ізалятар, дзе яму давялося правесці амаль тры месяцы.

Яна Міхайлава абвінавацілі ва ўхіленні ад службы ў войску. Суд ня ўлічыў, што хлопец дапамагаў сваім бацькам у шматдзетнай сям’і і сам зарабляў, каб плаціць за вучобу. Апроч таго, ён прасіў ваенкамат даць яму магчымасьць служыць у рэзэрве паводле рэлігійных перакананняў.

Пасьля таго, як з вайсковым камісарам паразмаўлялі людзі ў цывільным, Яну адмовілі ў рэзэрвовай службе.

За 5 дзён да заканчэння трохмесячнага тэрміну адбыцця пакарання Яна вызвалілі з-пад варты, таму што абласны суд адмяніў рашэнне першай інстанцыі.

Новы суд завяршыўся апраўданнем Яна Міхайлава.

Ян Міхайлаў пасьля апраўдання можа патрабаваць кампенсацыю за незаконнае зняволенне.

Пракуратура не пагадзілася з судовым рашэннем і накіравала пратэст з патрабаваннем прызначыць новы разгляд справы.

Поделиться: