Як паведамляе БелаПАН, законапраект таксама адмяняе для завочнікаў адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу.

Акрамя таго, вайскоўцаў тэрміновай службы на час прызыву вызваляць ад выплаты жыллёвых крэдытаў.

Па словах вайскоўцаў, неабходнасць адмяніць адтэрміноўку звязаная са штогадовым скарачэннем колькасці прызыўнікоў. У апошні час колькасць грамадзян, якім споўнілася 18 гадоў, штогод скарачаецца на 5—7%. Так, у 2007 годзе прыдатнымі да вайсковай службы прызнавалася 58,4% маладых людзей, у 2008-м — 49%, а падчас апошняга прызыву — 40,5%. У бліжэйшыя два-тры гады сітуацыя не зменіцца, мяркуюць у Мінабароны.

Поделиться ссылкой: