Арганізатарам мітынгу з’яўляецца Нацыянал-бальшавісцкая партыя. Як паведаміліі «НН» прадстаўнікі НБП, да арганізацыі мерапрыемства могуць далучыцца ўсе ахвотныя.

«Мы адмыслова выбралі плошчу Свабоды ў якасці месца правядзення мітынгу. Зараз чакаем адказу ад Мінгарвыканкама. Але мітынг правядзем нават калі не атрымаем дазволу. Канстытуцыя нам гарантуе свабоду сходаў. А плошча Свабоды — найлепшае месца, каб свабоду адстойваць», — распавялі «НН» у НБП.

Нагадаем, што першы мітынг супраць Указа № 60 НБП правяла 10 чэрвеня на плошчы Бангалор.

Поделиться ссылкой: