“Здаць кроў не так проста – многія людзі гэтага баяцца. Але трэба сябе перамагчы, мы павінны ўсведамляць, што недахоп донарскай крыві – адзін з вырашальных фактараў для чалавека, якому гэтая кроў патрэбная”, заявіў адзін з удзельнікаў акцыі Міхаіл Башура. 
Башура называе працэдуру збору донарскай крыві ў Беларусі забюракратызаванай. “Для таго каб здаць кроў, патрэбныя пашпарт, даведка пра стан здароўя, для мужчынаў – вайсковы білет альбо прыпісныя пасьведчаньні, фатаграфія незразумела навошта, зменны абутак. Атрыманне даведкі пра стане здароўя таксама звязана з праблемамі: абавязковая флюараграфію, для жанчын – гінекалагічны агляд. Трэба прайсці кучу лекараў, каб здаць кроў. Але некаторыя нашы актывісты, якія прайшлі ўсіх лекараў, так і не змаглі атрымаць даведкі. Паводле незразумелых прычынаў у паліклініках ім адмовілі”, – сказаў Башура.
Атрыманыя ад здачы крыві грошы удзельнікі акцыі дабрачыннаму грамадскаму аб’яднаньню “Кропля крыві” (Магілёў), паведамляе БелаПАН.
Усясьветны дзень донара крыві быў заснаваны ў траўні 2005 года на 58-й сесіі Усясьветнай асамблеі аховы здароўя ў Жэневе.

Поделиться: