Сваё рашэньне ён патлумачыў, што “ня хоча займацца мышынай вазьнёй, якая цяпер адбываецца ў партыі БНФ”. 

“Я не хачу бултыхацца ў сьмярдзючай вадкасьці, а хачу змагацца з рэжымам. Менавіта гэта жаданьне, а не займаньне кулюарнымі маніпуляцыямі, і вызначыла маё рашэньне.”

Удзельнікі паседжаньня задалі Віктару Івашкевічу пытаньне ці зьбіраецца ён у гэтай сытуацыі складаць зь сябе паўнамоцтвы кіраўніка гарадзкой арганізацыі. Івашкевіч адказаў, што пра сытуацыю ён дакладзе сябрам сталічнай арганізацыі і будзе чакаць іхнага рашэньня.

Кандыдат у прэзыдэнты ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў сказаў, што гэтае рашэньне “ня толькі зьдзівіла мяне, але выклікала жах”.

“Я лічу, што пачынаецца скупка сяброў нашай партыі. І тое, што адбываецца, я не магу назваць інакш, як форма здачы ў арэнду часткі партыі – яе сталічнай арганізацыі.”

Кастусёў заклікаў удзельнікаў сёньняшняга паседжаньня выказаць свае меркаваньні наконт заявы Віктара Івашкевіча.

Поделиться: