Так лічыць Анатоль Шумчанка, старшыня грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва»:

Шумчанка: «Гэта перамога з прысмакам горычы. У нас на прыпынках грамадскага трынспарту шмат шапікаў. А пастанова, хутчэй за ўсё, датычыцца выключна павільёнаў. І незразумела, якім чынам будзе гэтае пытанне вырашацца, бо павільёнаў на прыпынках вельмі няшмат».

Па словах Шумчанкі, у прадпрымальнікаў, якія жадаюць гандляваць півам, ёсць два шляхі. Першы — пераабсталяваць пад павільёны ўжо наяўныя шапікі. У гэта давядзецца ўкласці як мінімум тысячу долараў. Другі — памяняць шапік на гандлёвы павільён. Тут выдаткі могуць скласці і пяць, і дзесяць тысячаў долараў.

Шумчанка: «Натуральна, частка прадпрымальнікаў наўрад ці гэта пацягне. Вы нават не ўяўляеце, наколькі дробную розніцу «падкасіла» ў фінансавым плане адсутнасць піва на прылаўках. Я ведаю шмат прыкладаў, як людзі прадавалі аўтамабілі, каб захаваць сваю кропку, плаціць арэнду і не звальняць прадаўца. Так што становічша цяжкае».

Фінансавыя праблемы ўскладняюцца недаверам прадпрымальнікаў да ўладаў. Па словах Шумчанкі, уладальнікі прыватных гандлёвых кропак асцерагаюцца ўкладаць грошы ў індустрыю спажывання піва, бо кожнае «пацяпленне» з боку ўладаў успрымаецца як часовае.