У дакладзе былі таксама скарыстаныя матэрыялы Асамблеі няўрадавых арганізацый і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

“Беларускі ўрад ужо больш як 10 гадоў не выконвае свае абавязаньні аб рэгулярнай справаздачы адносна выкананьня Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Апошні такі даклад быў падрыхтаваны ўрадам у 1997 годзе, і з таго часу — ніводнага разу, хаця даклад трэба было рабіць кожныя 4 гады. На наш погляд, справаздачы не рыхтуюць таму, што няма чым ганарыцца — сытуацыя з правамі чалавека ў краіне не паляпшаецца. Наадварот. Мяркуем, дадзеныя, якія мы сабралі, дапамогуць камітэту ААН па правах чалавека лепш ацаніць сытуацыю ў Беларусі”, — паведаміў на прэзэнтацыі справаздачы старшыня БХК Алег Гулак.

Паводле праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, за апошнія паўгода становішча з правамі чалавека зрабілася горшым, прычым праваабаронцы прадбачаць далейшае пагаршэньне сытуацыі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Поделиться ссылкой: