Візіт будзе адбывацца па запрашэнні камітэту па міжнародных справах канадскага парламента. Таксама цягам паездкі адбудуцца сустрэчы ва ўрадзе, з прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацый, журналістамі.
Анатоль Лябедзька кажа, што галоўнай мэтай паездкі з’яўляецца неабходнасць «заангажаваць Канаду ў беларускае пытанне». У парламенце Канады павінны адбыцца адмысловыя слуханні па Беларусі.