На фестывалі можна будзе набыць каня і конную амуніцыю на спецыяльнай выставе-продажы. Тут пройдуць спаборніцтвы па трэйле — самым відовішчным спаборніцтве ў конным спорце, якое ўяўляе сабой праходжанне пэўнага маршруту з пераадоленнем размешчаных на ім перашкод. У праграме фестывалю таксама адукацыйныя семінары з удзелам спецыялістаў па конегадоўлі, розныя забаўляльныя мерапрыемствы: касцюміраваны парад коней, конкурсы, катанне вярхом.

Фестываль “Заборскі фэст” арганізатарамі якога выступаюць Расонскі райвыканкам і грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы”, адбудзецца ў наступныя выхадныя, 12—13 чэрвеня. У першы фестывальны дзень тураператары з Мінска, Віцебска і Полацка правядуць прэзентацыі турыстычных маршрутаў, удзельнікаў пазнаёмяць з лепшымі аграэкасядзібамі Расонскага раёна. Госці свята змогуць пакатацца на конях, наведаць кірмаш народных умельцаў, тэатралізаваны паказ, канцэрт самадзейных калектываў, паказ кінафільмаў на гістарычную тэматыку, канцэрт бардаўскай песні ля вогнішча, дыскатэку. Завершыцца “Заборскі фэст” святам рыбака на беразе возера Белае.

Поделиться ссылкой: