Гэтая тэхніка, адзначае сайт 222.by, выпускаецца з 50-х гадоў мінулага стагоддзя і дагэтуль выкарыстоўваецца для перавозкі рабочых. 

Аўтобус гарэў доўга і ярка, цешачы відовішчам выпадковых мінакоў. Адзін раз усярэдзіне нават нешта выбухнула (мяркуецца, каністра). У гэты ж час у небяспечнай блізкасці з падпаленым аўтобусам праходзілі і нават спыняліся на светлафоры рэйсавыя аўтобусы, бітма напоўненыя людзьмі.

Супрацоўнікі службы МНС прыбылі на месца здарэння, калі ратаваць аўтобус было ўжо позна. Тым не менш, паказаўшы вывучку і прафесіяналізм, пажарнікі хутка пагасілі аўтобус.

Поделиться ссылкой: