100 тон бурштыну ля вёскі Аброва

12

Калі раней вучоныя лічылі, што “жоўты камень” ёсць толькі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора (у прыватнасці, у кар’еры і на марскім пляжы каля пасёлка Янтарны паблізу Калінінграда ляжыць 94 працэнты ўсіх разведаных сусветных запасаў бурштыну), то цяпер можна ўпэўнена сказаць, што адкрытыя радовішчы яго на Палессі дазваляюць перамяніць гэтую думку. і колерамі беларускі бурштын багацейшы. тут, акрамя залаціста-жоўтага, ёсць і бялёсы і мядовы, і аранжавы, і чорны, і цёмна-вішнёвы.

Мала хто ведае, што радовішча бурштыну выяўлена геолагамі каля вёскі Аброва Івацэвіцкага раёна. Слой, у якім ён залягае, не перавышае 2-10 метраў ад паверхні. Запасы яго ацэнены прыблізна ў 50-100 тон пры ўтрыманні яго да 30-40 г/куб. м пароды. Размеры асобных кавалкаў бурштыну дасягаюць 10-12 сантыметраў і больш, што дазволіць выкарыстоўваць яго як ювелірны матэрыял.

У час, калі стваралася штучнае возера паблізу вёскі Козікі на месцы торфаздабычы і будаўнікі намывалі пясчаную дамбу, зрэдку пачалі трапляцца косці выкапнёвых жывёл, кавалачкі бурштыну. Дарэчы, зуб маманта, пазванкі паўночнага аленя, драбочкі бурштыну, якія прадстаўлены ў музеі Запалянскай СШ, — з Козіцкага радовішча.

Трэба спадзявацца, што наступіць жаданы момант, калі ўладныя структуры зацікавяцца адкрыццямі геолагаў, пачнуць здабываць бурштын. І тады нашы жанчыны будуць насіць пацеркі, кулоны, завушніцы, зробленыя з беларускага цуда-каменя.


Няма запісаў для адлюстравання