У Вяснянцы рыбак зачапіў вудай ЛЭП

У Вяснянцы рыбак зачапіў вудай ЛЭП

У Вяснянцы рыбак зачапіў вудай ЛЭП

© Фота Наша Ніва

Ад вопраткі небаракі мала што засталося.

Рыбалка ў мікрараёне Вяснянка для 55-гадовага Валерыя П. ледзь не скончылася трагедыяй. Мужчына рыбачыў на адрэзку Свіслачы паміж футбольным манежам і паркам «Дрымлэнд». А 18-й ён закідваў вуду і зачапіў высокавольтную ЛЭП. Прагучалі два гучныя хлапкі. Сведкам здарэння апынуўся чытач «НН» Яраслаў.

Па яго словах, на мужчыне ад кантакту з ЛЭП згарэла ўся вопратка, абгарэла скура і валасы. Пластыкавая вуда аплавілася. На месцы, дзе сядзеў рыбак, выгарала трава, а пры беразе, куды мужчына закідаў вуду, пачала ўсплываць загінулая рыба.

Рыбак не страціў прытомнасці, аднак у стане шоку ўвесь час прасіў медыкаў «хуткай» адпусціць яго дамоў, каб апрануцца. Яго адвезлі ў бальніцу хуткай дапамогі.

Поделиться ссылкой: