Пры гэтым КСАР ня могуць выкарыстоўвацца для вырашэньня спрэчак паміж бакамі, якія падпісалі пагадненьне.

26 траўня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ратыфікавала пагадненьне пра Калектыўныя сілы апэратыўнага рэагаваньня АДКБ.

Беларусь падпісала Дакумэнт пра стварэньне КСАР 15 кастрычніка 2009 году.

У АДКБ уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея, Таджыкістан і Ўзбэкістан.

Узбэкістан устрымаўся ад падпісаньня дамовы пра стварэньне КСАР.

Поделиться: