Гэта дзень, калі паэта не стала — у 1917‑м. Але вось дзіва: кароткае яго жыццё, але вельмі напоўненае сэнсам, гармоніяй слоў, імкненнем да Беларусі, зрабіла яго імя жывым. А яго слова — жыццядзейным. Нават зараз. Шанаваць Максіма Багдановіча — значыць чытаць яго вершы.
Ці прынесці кветкі да яго помніка (каля Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета) — сёння а 12‑й гадзіне там збяруцца людзі з гэтай нагоды.
А можна прыйсці ў літаратурны музей Багдановіча на вечарыну «У краіне светлай». Дарэчы, да 31‑га мая экспануецца першы жывапісны партрэт паэта, створаны Валянцінам Волкавым.

Поделиться: