Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэсавага сакратара зьнешнепалітычнага ведамства Андрэя Савіных.

Паводле Савіных, прадстаўнікамі беларускага консульства праводзіцца зьверка пашпартоў; беларусаў сярод загінуўшых і пацярпелых няма.

«Спадзяемся, што іх ня будзе і пры далейшай праверцы»,— адзначыў Савіных.

25 траўня ў Анталіі трапіў у аварыю турыстычны аўтобус, 16 расейскіх турыстаў загінулі, 25 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці.

Аварыя адбылася каля 5.30 раніцы мясцовага часу ў павеце Аксу, калі аўтобус з групай расійскіх турыстаў накіроўваўся з курорта Аланія з аднадзённым турам у турыстычны цэнтр Памукале. Паводле папярэдніх дадзеных паліцыі, кіроўца аўтобуса заснуў за рулём, і машына ўпала з 15-метровай вышыні ў раку Аксу.