Паводле яе словаў, Бакіеў знаходзіцца на курорце Белек. Пакуль невядома колькі часу зойме адпачынак Бакіева, і ці наогул ён вернецца ў Беларусь.
Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі няма. У аўторак амбасада Турэччыны ў Бішкеку заявіла, што Бакіева на тэрыторыі іх краіны няма. 
Прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Пётар Кісялёў паведаміў “Свабодзе”, што запыт на экстрадыцыю Курманбека Бакіева цяпер вывучаецца:
“Рашэньне па гэтым запыце будзе прынятае цягам месяца, калі не спатрэбіцца дадатковых экспэртыз”.
У Беларусь Бакіеў прыляцеў 19 красавіка пасьля таго, як уцёк з Кіргізстану. Тут ён знаходзіцца пад пэрсанальнай абаронай А. Лукашэнкі.

Поделиться: