Уручыць сёньня раніцай позву зьбіраліся і самой Мядзьведзевай, аднак дома яе не было, а непаўналетнія дзеці адмовіліся яе браць і расьпісвацца за маці.
“Сьледчага завуць Калініч. У яго званьне маёра. Мужа і дачку выклікалі як сьведак. Дачку дапытваюць ужо каля гадзіны. Я зьвязваю іх выклік зь ператрусам, які ў мяне дома правялі 18 траўня. Цяпер яны будуць шукаць фінансавыя зачэпкі для далейшага перасьледу”, — паведаміла “Свабодзе” Алена Мядзьведзева.
18 траўня вобшук кватэры Мядзьведзевай праходзіў безь яе прысутнасьці. Дзьверы адчынілі дзеці. У сьпісе канфіскаванага значацца 83 пазыцыі. На дзеяньні супрацоўнікаў сілавых структураў спадарыня Мядзьведзева зьбіраецца скардзіцца, бо лічыць ператрус у сваёй кватэры незаконным.

Поделиться: