15.55

Па інфармацыі адваката Сяргея Ваязняка Ларысы Атаманчук, яе падабаронны будзе на волі заўтра ў 12.55.

Менавіта ў гэты час скончваюцца 72 гадзіны з моманту затрымання. Абвінавачанне Сяргею Вазняку не прад’яўлена. У ходзе паўторнага добыту, што адбываўся сёння ў Ленінскім РАУС, Сяргей Вазняк яшчэ раз абазначыў сваё ствуаўленне да падазрпэнняў на свой адрас.

Аб чым канкрэтна гаыварыў Вазняк, адвакат не паведаміла.

15.45

Следчыя дзеянні з Сяргеем Вазняком цягнуцца болей за гадзіну.

У кабінет да следчага Уладзіміра Някляева заввялі як злачынцу — у кайданках.

Усіх, хто прыйшоў падтрымаць Вазняка, Дзмітрыева і Някляева папрасілі пакінуць будынак РАУС.

15.50

Паводле першапачатковай інфармацыі допыт Уладзіміра Някляева, Сяргея Вазняка і Андрэя Дзмітрыева павінен быў пачацца у 14.00. Але, як толькі што стала вядома ад адвакатаў затрыманых, іх выклікалі на 15.00.

Толькі што каля будынка Ленінскага РАУС з’явілася адвакат Сяргея Вазняка Ларыса Атаманчук. Яна дакладна не ведае, якія следчыя дзеянні будуць адбывацца ў дачыненні да свайго падабароннга.

Палітычны пагром кампаніі “Гавары праўду!”