Гэты фотаздымак зьмясьцілі на сайце мэрыі, перадае DELFI.
У зьвязку з пазіраваньнем на фоне савецкага сьцяга апанэнты віцэ-мэра ў Літве заклікаюць, каб ён падаў у адстаўку і вінавацяць яго ў ігнараваньні літоўскай дзяржаўнай зьнешняй палітыкі і абразе памяці пацярпелых падчас савецкай акупацыі.
Паводле літоўскага заканадаўства, падчас масавых мерапрыемстваў забаронена выкарыстоўваць савецкую і нацысцкую сымболіку.