– Як я магу расцэньваць тое, што адбылося? — кажа Таццяна Процька. — Па-першае, незразумела, якія прад’яўлены абвінавачанні. А то атрымліваецца, як у 37-м годзе: бяруць за адно, пытаюць другое, а саджаюць ці расстрэльваюць за трэцяе. І зараз поўная неразбярыха — ці то ператрусы ўчынілі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, ці то яшчэ за што. Але ж грамадская ініцыятыва — гэта не грамадская арганізацыя. І ў беларускім заканадаўстве дакладна не прапісана, што значыць незарэгістраваная арганізацыя. Наша правасуддзе не хоча дыскусіі на гэтую тэму і не хоча запрашаць да гэтай праблемы міжнародную грамадскасць. Хоць у еўрапейскіх структур шмат прэтэнзій. Калі абвінавачваюць у паклёпе (маўляў, гэта не кампанія праўды, а кампанія хлусні), то гэта таксама незразумела. Хоць гэта ўсё адбываецца. Але ж б’юць не нас — б’юць праўду. І калі тыя, хто ўдзельнічае ў кампаніі, замаўчаць, то людзі будуць баяцца праўды. А гэта самае страшнае, што можа быць. Бо дзеля гэтага, уласна кажучы, і была распачата кампанія.

Вас ператрусы неяк абышлі бокам…

— І дзякуй Богу! Хоць мне ўжо зрабілі намёк накшталт таго, як я зараз буду апраўдвацца. Мой муж з гэтай нагоды пажартаваў так: “Мы ж жывём за горадам, а таму ў сілавікоў, можа, бензіну не хапіла да цябе даехаць”. А калі сур’ёзна, то пытанне не ў маштабе рэпрэсій. Пытанне ў тым, што людзей у чарговы раз палохаюць за тое, што яны хочуць адстойваць праўду. Гэта проста нонсенс!

Поделиться: